• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі – пра закрыццё літоўскай школы ў Беларусі

    14 жніўня, 2022

    Таццяна Шчытцова: «Услед за разбурэннем школьнай адукацыі на польскай мове ў Гродне, рэжым Лукашэнкі ўзяўся за знішчэнне школаў з выкладаннем на літоўскай мове. У Беларусі ўсяго дзве такіх школы – у Пялясах і Рымдзюнах. 12 жніўня стала вядома, што па выніках праверкі МНС Пяляскую сярэднюю школу закрываюць. Фармальная прычына – невыкананне правілаў бяспекі. Пры гэтым прадстаўнікі літоўскага боку падкрэсліваюць, што падчас ранейшых праверак ніякіх заўвагаў такога кшталту не было.

    Ціск правоў літоўцаў і палякаў на навучанне на роднай мове з'яўляецца парушэннем двухбаковых і міжнародных дамоўленасцяў, якія абараняюць правы прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў. Такая палітыка з боку лукашэнкаўскіх уладаў спрыяе ўзнікненню міжнацыянальных канфліктаў у беларускім грамадстве. Акрамя таго, яна чарговы раз паказвае, што пры Лукашэнку беларуская дзяржава як суб'ект міжнароднага права не можа і не мае намеру прытрымлівацца міжнародных пагадненняў.

    Не выключана, што рэжым Лукашэнкі разлічвае зараз на аналагічныя дзеянні ў адказ з боку Літвы і Польшчы, на рост непрыязнасці ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць у гэтых краінах. Аднак падобныя разлікі марныя, таму што ў дэмакратычных краінах правы нацыянальных меншасцяў, у тым ліку беларусаў, абараняюцца законам і забяспечваюцца адпаведнай дзяржаўнай палітыкай.

    Сёння, як ніколі раней, важна, што беларусы, якія жывуць у Літве і Польшчы, маюць законнае права на захаванне сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці і добрыя магчымасці развіваць самыя розныя культурныя і адукацыйныя ініцыятывы на беларускай мове».

    Апошнія навіны