• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 16-17 чэрвеня пройдзе канферэнцыя «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў новай Беларусі»

    08 чэрвеня, 2022

    Канферэнцыю арганізуюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, праграма «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў» і платформа «Банк Ідэй».

    Падчас канферэнцыі абмяркуюць бягучы стан адукацыі ў Беларусі і каштоўнасці, на якіх павінна будавацца новая сістэма адукацыі. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных экспертных супольнасцяў і адукацыйных інстытуцыяў, у т.л.:

    Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

    Дзмітры Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці «Банк ідэй».

    Святлана Мацкевіч, кандыдатка педагагічных навук, незалежная экспертка па пытаннях адукацыі, прадстаўніца праграмы «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў».

    Максім Баграцоў, прадпрымальнік, чалец Каардынацыйнай рады.

    Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, канцлер Свабоднага Беларускага ўніверсітэта, кандыдат у прэзідэнты Беларусі-2006.

    Канферэнцыя пройдзе афлайн на базе ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўд. 110) і анлайн. Стрым канферэнцыі можна будзе глядзець тут: 16 чэрвеня, 17 чэрвеня.

    Апошнія навіны