• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падтрымала план «Перамога», Сітуацыйна-Аналітычны Цэнтр даў адказы на галоўныя пытанні па плане

    03 чэрвеня, 2021

    План «Перамога» – гэта сцэнар дзеянняў, распрацаваны для кожнага зарэгістраванага беларуса з пэўным наборам дзеянняў. А чат-бот плана «Перамога» – інструмент для ўсіх удзельнікаў, каб масава, скаардынавана і адначасова выканаць гэтыя дзеянні. Агульная мэта плана – аднавіць законнасць у краіне і вярнуць уладу народу.

    Каб стаць удзельнікам, вам трэба запоўніць анкету ў чат-боце плана «Перамога». Пасля гэтага бот спрацуе толькі двойчы: для праверкі сувязі і для рассылкі планаў дзеянняў кожнай групе. Чат-бот не збірае вашы ўразлівыя асабістыя дадзеныя. Вам не трэба будзе пакідаць ваш тэлефон, пошту, імя і дакладны адрас. Калі ў вас запытваюць нейкія з гэтых дадзеных, значыць вам трапіўся фэйк гэтага бота, ні ў якім разе не пакідайце там свае дадзеныя, спыніце гэтага бота і выдаліце   яго.

    Пасля збору інфармацыі праз чат-бот Сітуацыйна-Аналітычны Цэнтр з улікам наяўнай колькасці удзельнікаў, іх рэсурсаў і навыкаў сфармуе канкрэтны план дзеянняў для кожнай групы. Масавасць – важны крытэр поспеху плана «Перамога», таму кожны можа расказаць пра яго сваім сябрам, суседзям і знаёмым.

    План «Перамога» – гэта не спроба сабраць вялікі марш. Гэта спосаб эфектыўна і адказна выкарыстоўваць агульныя сілы, каб кожны мог выканаць заданне і прынесці карысць з тым, што мае, у патрэбны момант. На сайце вы знойдзеце адказы на частыя пытанні па плане «Перамога». Таксама там можна знайсці відэаінструкцыю, а пазней з'явяцца ўлёткі для распаўсюду. Не забывайцеся выкарыстоўваць VPN.

    Далучайцеся да плана «Перамога», распавядайце пра яго іншым беларусам. Настаў час аб'яднацца і адстаяць сваю краіну.

    Telegram-bot плана «Перамога» – t.me/plan_peramoga_bot
    Сайт плана – https://planperamoga.org
    Е-mail САЦ – [email protected]

    Апошнія навіны