• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 25 красавіка – 1 траўня

    02 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL адправіў ва Украіну два пікапы: Ford Ranger і Nissan Navara. Сродкі на гэтыя аўтамабілі сабралі беларусы.
    • Абласны клінічны шпіталь ветэранаў вайны Кіраваграда атрымаў ад арганізацыі Дапамога пры ўдзеле валанцёраў ініцыятывы ДАР танометры, якія будуць выкарыстоўвацца для лячэння вайскоўцаў.
    • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправілі ва Украіну аўтамабіль з медыкаментамі і ежай.
    • Ініцыятыва dissidentby.com, якая падтрымлівае палітвязняў, уводзіць функцыянал дапамогі тым, хто пацярпеў ад крымінальнага палітычнага пераследу з боку рэжыму: для былых палітвязняў і іх бліжэйшых сваякоў (калі сам вязень у зняволенні). Кожны пацярпелы можа пакінуць заяўку. Падрабязнасці – тут.
    • Беларусы ў Кракаве, Шчэціне, Лондане, Эдынбургу і іншых гарадах выйшлі на маршы ў падтрымку беларусаў, украінцаў і супраць вайны. Акрамя таго, на Чарнобыльскі шлях беларусы выйшлі ў Літве (на фота), Нідэрландах, Грузіі, Бельгіі, Германіі і іншых краінах.
    • Беларусы Батумі, ініцыятыва ДАР, фонд BYSOL адправілі гуманітарную дапамогу і падрыхтоўку беларускім добраахвотнікам. Акрамя таго, беларуская дыяспара Razam у Германіі набыла кэмпер для валанцёраў на ўкраінска-польскай мяжы. У ім ёсць 4 спальныя месцы, душ і міні-кухня, што дазваляе валанцёрам адпачываць пасля зменаў.
    • Медыкі-добраахвотнікі з Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Пірагова атрымалі 21 камплект рыштунку ад беларусаў Чэхіі, Кірыла Якімовіча, Prague Support Team. Мабільны шпіталь ужо вырушыў на ўсход Украіны на 26 адзінках тэхнікі, з якіх 9 былі набытыя і дастаўленыя фондам BYSOL.
    • Святлана Ціханоўская пасля візіту ў Германію паведаміла, што ў найбліжэйшы час Германія прэзентуе пакет дапамогі беларускім студэнтам, медыям, праваабарончым і іншым ініцыятывам. Фінансаванне беларускай праграмы Deutsche Welle будзе працягнутае. Асобна будзе аказаная дапамога беларускім незалежным прафсаюзам, якія зараз трапілі пад рэпрэсіі. Таксама распрацоўваецца праграма рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў, каб яны маглі наведаць Берлін. Акрамя таго, Германія аптымізуе працэс прыняцця беларускіх уцекачоў з Беларусі і Украіны.
    • Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская не толькі сустрэлася з афіцыйнымі асобамі на самым высокім узроўні, але і дала некалькі інтэрв'ю папулярным амерыканскім тэлеканалам. Так, у інтэрв'ю Sky News Святлана Ціханоўская выказала падтрымку ўкраінскаму ўраду і заклікала ўсе краіны дапамагчы Украіне ў сусветнай вайне дэмакратыі з дыктатурай.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка і намеснік кіраўніка НАК Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з кіраўніком Бюро Нацыянальнай Бяспекі Польшчы, міністрам Паўлам Солахам. Латушка расказаў пра ўзмацненне рэпрэсій супраць беларусаў і затрыманне кіраўнікоў незалежных прафсаюзаў.
    • Валер Кавалеўскі распавёў пра рэзалюцыю, прынятую Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Яна канчаткова разрывае адносіны з рэжымам і наладжвае сувязь з дэмакратычнымі сіламі. Гэта дазволіць беларусам атрымаць дапамогу. Больш падрабязна – тут.

    #непадпарадкаванне

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты», у якім распавядаецца пра рэйкавых партызанаў, інфляцыю ў Беларусі, жорсткія санкцыі супраць рэжыму, «справу траўматолагаў» і ўсё тое, што не пакажуць па тэлевізары. Далучайцеся, спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.
    • «Рабочы Рух» распавёў пра рэпрэсіі і звальненні на Беларускай чыгунцы, а таксама пра «рэйкавую вайну», якую вядуць партызаны і чыгуначнікі.
    • «Честные люди» падказваюць, як можна весці гутаркі ў «Аднакласніках» з даволі таксічнай публікай, схільнай да ўплыву тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine


    Фота: Белсат
    Апошнія навіны