• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала з міжнародным Днём медыцынскай сястры

    12 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Сёння ва ўсім свеце адзначаюць міжнародны Дзень медыцынскай сястры – чалавека, які робіць велізарную і важную працу, але якому мы наўрад ці калі-небудзь казалі «дзякуй» за гэта.

    Праца медсясцёр часта застаецца па-за ўвагай, але ж менавіта яны праводзяць час з пацыентамі і дапамагаюць ім пераносіць траўмы і рэабілітавацца. Менавіта медсёстры працуюць са складаным медыцынскім абсталяваннем, ратуючы жыцці людзей. Менавіта яны дапамагаюць хірургам і анестэзіёлагам падчас найцяжэйшых аперацый, калі кожны промах можа стаць катастрофай.

    Дарагія медсёстры і медбрат! Сёння я хачу падзякаваць вам за вашую працу. Дзякуй за бяссонныя ночы і дзяжурствы, на якія вы ідзяце дзеля нас. Я ведаю, што многія з вас застаюцца з пацыентамі і пасля сканчэння працоўнай змены – хоць вас чакаюць сем'і і справы.

    Я і праўда лічу, што менавіта вы навучылі нас, беларусаў, клапаціцца адно пра аднаго. Вы мужна прайшлі праз першую хвалю пандэміі, затым праз выратаванне людзей з пекла на Акрэсціна і іншых катавальняў. Вы выходзілі з бальніц, але не пераставалі быць медработнікамі, якія дапамагаюць усім, каму патрэбная дапамога. Балюча ад таго, што менавіта за гэты клопат вы і самі сутыкнуліся з ціскам і рэпрэсіямі. Але натхняе тое, што, нягледзячы на   гэта, вы засталіся вернымі сабе, сваёй прафесіі і сваёй краіне.

    Скажу шчыра, да гэтага года я і сама не ведала пра сённяшняе свята, хоць яму ўжо больш за 50 гадоў. Але перастаць маўчаць і праявіць салідарнасць ніколі не позна. Бо мы праходзім увесь гэты шлях менавіта дзеля таго, каб чалавека ў Беларусі паважалі не за выслугу або чыны, а каб гэта было нашым базавым правам. Не бывае старэйшага або малодшага па значнасці медперсаналу – важныя вы ўсе. І, як і многія беларусы, я дзякую вам за вашую працу, вашую трываласць і клопат пра ўсіх нас. Са святам!»

    Апошнія навіны