• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская ў Бруселі заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства

    22 лютага, 2023

    22 лютага Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Прамову слухалі больш за 300 дэлегатаў з 27 краінаў, сярод іх прадстаўнікі прыватнага сектару, прафсаюзаў, грамадзянскай супольнасці.

    Падчас выступу Святлана Ціханоўская:

    – распавяла пра крымінальныя справы Бяляцкага і вясноўцаў, Ігара і Дарʼі Лосікаў, Ціханоўскага, адваката Брагінца, прафсаюзных лідараў;
    – заклікала падтрымаць беларускія бізнесы за мяжой, каб яны маглі потым інвеставаць у новую Беларусь;
    – заявіла пра тое, што Беларусь не прызнае рашэнне аб выхадзе краіны з Усходняга партнёрства, і папрасіла ўключаць дэмакратычную Беларусь у праекты УП;
    – прывітала прыняцце камітэтам рэкамендацыяў пра падтрымку незалежных медыяў;
    – звярнулася з просьбай падтрымаць дзеянні супраць рэжыму Лукашэнкі паводле 33 артыкулу Статуту Міжнароднай арганізацыі працы;
    – ініцыявала стварэнне кантактнай групы паміж Камітэтам і дэмакратычнай Беларуссю (як зроблена ў Радзе Еўропы). Таксама яна прапанавала выпрацаваць дарожную карту аб супрацы;
    – папрасіла адрозніваць рэжым Лукашэнкі ад беларусаў і не адкладаць пытанне Беларусі на потым, а заступіцца за беларускую незалежнасць ужо сёння.

    Апошнія навіны