• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Даніі Епэ Кофадам

    03 лютага, 2022

    Святлана расказала пра сітуацыю ў Беларусі, напружанне ў сувязі з беспрэцэдэнтнай дыслакацыяй расійскіх войскаў. Ціханоўская адзначыла, што гэта мае на мэце стварыць ціск на беларускае грамадства, рэжым выкарыстоўвае эскалацыю напружанасці, каб адцягнуць увагу ад тэрору і рэпрэсій. Па словах Ціханоўскай, важна, каб ЕС адкрыта выступіў у падтрымку беларускага суверэнітэту.

    Яны абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, немагчымасць іх наведаць, ацаніць умовы ўтрымання. У турмы нікога не пускаюць, вязняў трымаюць у інфармацыйным вакууме.

    Абмеркавалі працу Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus), якая працуе на базе Dignity ў Капенгагене. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць аб'яднання намаганняў усіх ініцыятыў па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

    Абмеркавалі спробы Лукашэнкі выключыць з канстытуцыі нейтральны і бяз'ядзерны статус. Гэта нясе пагрозу ўсяму рэгіёну і Еўропе.

    Закранулі пытанні дапамогі грамадзянскай супольнасці. Данія стварыла фонд падтрымкі медыя, праваабаронцам. Акрамя таго, Данія падтрымлівае ініцыятывы ў падтрымку беларускай культуры і мовы. С. Ціханоўская падкрэсліла, што гэта вельмі важна, паколькі гэта ўзмацняе беларускую грамадзянскую супольнасць, якая вымушана працуе ў падполлі.

    Ціханоўская і Кофад абмеркавалі магчымасць у найбліжэйшы час на радзе міністраў ЕС узняць пытанне пра павышэнне эфектыўнасці санкцый, у тым ліку пра перакрыццё шчылін для паставак калію і нафтапрадуктаў, а таксама пра спыненне карупцыйных схем, выбудаваных рэжымнымі алігархамі.

    Ціханоўская яшчэ раз патлумачыла, чаму так званы «канстытуцыйны рэферэндум» насамрэч з'яўляецца антыканстытуцыйным і незаконным, і ніяк не можа служыць вырашэннем крызісу.

    Апошнія навіны