• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Гэта не першы выпадак, калі рэжым называе «экстрэмісцкім фармаваннем» тых, хто дапамагае беларусам абараняць свае правы». Крысціна Рыхтэр – пра прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»

    07 сакавіка, 2023

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала прызнанне Беларускай асацыяцыі журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем»:

    «Сёння, 7 сакавіка, з’явілася інфармацыя пра тое, што рэжым прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем», але гэтае рашэнне прынята КДБ яшчэ 28 лютага.

    Гэта першы выпадак, калі ў спіс дадаецца буйная, адна з найстарэйшых праваабарончых арганізацый, заснаваная яшчэ ў 1995 годзе. Зараз у арганізацыі больш за 1300 сябраў. Але гэта не першы выпадак, калі рэжым называе «экстрэмісцкім фармаваннем» тых, хто дапамагае беларусам абараняць свае правы.

    Яшчэ ў 2021 годзе БАЖ быў пазбаўлены рэгістрацыі пастановай Вярхоўнага суда па патрабаванні міністэрства юстыцыі. Але арганізацыя працягвае сваю дзейнасць і дагэтуль, і ўжо больш за 30 гадоў абараняе правы журналістаў, як і правы беларусаў на інфармацыю і свабоду меркаванняў.

    Нагадаю, што БАЖ – сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыяў журналістаў і лаўрэат Сусветнай прэміі UNESCO. 

    Але асабліва для мяне важна адзначыць, што БАЖ – гэта арганізацыя, у якой я асабіста калісьці атрымала вельмі важны досвед праваабарончай працы і разуменне галоўных правоў, свабодаў і каштоўнасцяў дэмакратычнага свету.

    Наданне статусу «экстрэмісцкага фармавання» – гэта яскравае сведчанне таго, як рэжым ставіцца і да праваабарончай супольнасці, і да незалежнага медыясектару. Тое, што яны не могуць кантраляваць, – ім лягчэй крыміналізаваць. Замест дыялогу і вырашэння праблемаў грамадства – яшчэ адна крымінальная справа.

    Спадзяюся, што такі статус ад асобаў, якія называюць сябе ўладай Беларусі, не паўплывае на эфектыўную дзейнасць БАЖ і яе сябраў па прасоўванні правоў чалавека ў нашай краіне». 

    Апошнія навіны