• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Бельгіі

    14 снежня, 2021

    Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская ў Антвэрпене сустрэлася з беларусамі Бельгіі і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка. 

    Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за перамены, які ўзмацніўся ў Беларусі ў 2020 годзе. За гэтым простым жэстам стаяла вера людзей у тое, што дабро і салідарнасць, праўда і справядлівасць перамогуць на нашай Радзіме хлусню і гвалт. Зараз мы ведаем, што сэрцайкі можна паказваць нават з-за кратаў – і на гэта здольны толькі моцны духам чалавек. Такі, як Марыя Калеснікава, якую рэжым абвінаваціў у неіснуючых злачынствах і пазбавіў свабоды на 11 год. 

    Мы марым бачыць Беларусь вольнай, мірнай, незалежнай краінай. Такой краінай, дзе нормай з’яўляецца павага да сябе і іншых, бяспека і дабрабыт. Пакуль б’ецца маё сэрца – я буду рабіць усё, каб гэтая мара стала рэальнасцю».

    Апошнія навіны