• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў

    04 кастрычніка, 2022

    На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:

    • дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;
    • да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;
    • дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валера Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй;
    • абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

    Таксама былі абмеркаваныя:

    • кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;
    • наладжванне афіцыйных адносінаў з Украінай;
    • узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.

    Апошнія навіны