• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская правяла перамовы з кіраўнікамі МЗС Люксембурга, Бельгіі і Славеніі – каб агучыць пазіцыю перад сённяшняй Радай міністраў замежных спраў ЕС

    21 чэрвеня, 2021

    Сустрэчы прайшлі ў Люксембургу ў нядзелю ўвечары. Ціханоўская падзякавала міністрам за адзіную, выразную і моцную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму і за тое, што ўсе 27 краін ЕС падтрымалі 4-ты пакет санкцый.

    • Ціханоўская падзякавала міністру замежных спраў Люксембурга Жану Асельборну за непрызнанне Лукашэнкі і адмову пасла ўручаць яму даверчую грамату. У сваю чаргу міністр запэўніў Ціханоўскую ў адназначнай падтрымцы беларусаў і ўсёабдымнага Плана эканамічнай дапамогі Беларусі.
    • У размове з міністаркай замежных спраў Бельгіі Сафі Вільмес Ціханоўская ўзняла пытанне больш эфектыўных санкцый, максімальнага ціску на «кашалькоў» рэжыму і далейшыя крокі пасля Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза.
    • Кіраўніка МЗС Славеніі Анжэ Логара Ціханоўская заклікала паставіць Беларусь на парадак дня ў ЕС, «бо дэмакратыя ў Беларусі можа стаць агульнай гісторыяй поспеху ЕС». Таксама яны абмеркавалі ўдзел Беларусі ў Саміце ўсходняга партнёрства – Беларусь могуць прадстаўляць дэмакратычныя сілы.

    Ціханоўская: «Беларусь аб'ядноўвае саміх беларусаў і ўсю Еўропу. Усе 27 краін ЕС у адзін голас кажуць, што трэба вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары. Я рада, што ў нас столькі сяброў».

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіць перад міністрамі замежных спраў ЕС са зваротам. Яна адкажа на іх пытанні, пасля чаго МЗСы павінны прыняць рашэнне па санкцыях супраць рэжыму і яго памагатых.

    Апошнія навіны