• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) Луісам Альмагра

    21 верасня, 2022

    На палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) Луісам Альмагра. Гэта першы кантакт беларускай лідаркі з кіраўніком ААД – аўтарытэтнай рэгіянальнай арганізацыі, якая ўключае ў сябе ўсе краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. 

    Падчас сустрэчы абмяркоўвалі палітычны крызіс ў Беларусі і барацьбу беларусаў супраць дыктатуры. 

    Тры краіны Лацінскай Амерыкі зараз лічацца дыктатурамі – Венесуэла, Куба і Нікарагуа. Разам з тым, у гэтага рэгіёна ёсць і досвед паспяховай барацьбы супраць дыктатараў, які можа быць прыдатным для Беларусі, і на сёння большасць краінаў разлядаюцца як дэмакратычныя.

    Святлана Ціханоўская дамовілася з Луісам Альмагра пра наладжванне кантактаў з палітычным кіраўніцтвам краінаў Лацінскай Амерыкі і пра ўдзел у мерапрыемствах ААД. Гэта дазволіць надаць інфармацыю пра палітычны крызіс у Беларусі – будуць усталяваныя напроўставыя адносіны з кіраўнікамі дзяржаў Лацінскай Амерыкі і вызначаныя крокі, каб дапамагчы беларусам вызваліць краіну ад дыктатуры.

    Апошнія навіны