• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня

    06 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія беларусы! Сёння многія з вас будуць адзначаць Раство – бадай, самае сямейнае з усіх хрысціянскіх святаў. У гэтую куццю я хачу пажадаць не проста дабрабыту і шчасця. Я зычу вам, каб вайна, у якую ўцягваюць нашую краіну, скончылася – і скончылася перамогай дабра. Я зычу вам, каб скончыўся палітычны і эканамічны крызіс, з-за якога больш за два гады растуць цэны і падаткі, пусцеюць паліцы крамаў і кашалькі беларусаў.

    Раство – гэта свята, якое прынята сустракаць дома ўсёй сям'ёй. І я зычу, каб вашыя сем'і заўсёды былі разам – ці ўз'ядналіся як мага хутчэй, калі вы не побач. Зычу, каб вашая вера не слабела, а мацнела. Зычу, каб тое, пра што вы марыце і моліцеся, хутчэй збылося. І каб на нашай зямлі святло перамагло цемру.

    Са святам, дарагія беларусы!»

    Апошнія навіны