• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з фракцыяй сацыял-дэмакратаў у літоўскім Сейме

    13 верасня, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з фракцыяй сацыял-дэмакратаў у літоўскім Сейме.

    Ціханоўская падзякавала парламентарам за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і за тое, што літоўскі Сейм адкрыта і паслядоўна падтрымлівае беларусаў. Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнія прысуды актывістам, рэпрэсіі супраць прафсаюзаў і пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. 

    Падчас сустрэчы абмеркавалі і дамовіліся працаваць:

    – над пашырэннем працы парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь»;
    – над павелічэннем падтрымкі беларускіх партыяў, якія зведалі пераслед уладаў і рэпрэсіi;
    – над арганізацыяй стажыровак для маладых беларусаў у літоўскім Сейме;
    – над дэпутацкім апякунствам над палітвязнямі, колькасць якіх кожны дзень расце;
    – над пашырэннем міжнароднай кампаніi ў падтрымку затрыманых лідараў прафсаюзаў.

    Апошнія навіны