• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дапамога палітвязням і магчымасць перайменавання назвы Беларусі: Ціханоўская пачала візіт у Фінляндыю

    13 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Саннай Марын.

    На сустрэчы абмяркоўвалі:

    • Сітуацыю з палітвязнямі, ўмовы ў турмах і міжнародныя механізмы іх вызвалення. Ціханоўская папрасіла падтрымаць рэпрэсаваных – многія пачынаюць выходзіць з турмаў і ім патрэбная рэабілітацыя. 
    • Магчымасць перайменавання назвы Беларусі ў Фінляндыі. Зараз у фінскай мове Беларусь называюць «Белай Расіяй» (калі ў перакладзе). Перайменаванне было б правільным сігналам беларускаму народу. 
    • Ролю рэжыму ў вайне. Ціханоўская сказала, што рэжым нясе поўную адказнасць за тое, што ўцягвае ў вайну ўсю краіну. Ціханоўская заклікала Фінляндыю выступіць у падтрымку беларускага суверэнітэта і патрабаваць вывад расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі. 
    • Магчымасць аказання дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і тым беларусам, якія шукаюць бяспечны прытулак у краінах Еўрасаюзу. Пасля мінулага візіту Фінляндыя выдзеліла дапамогу беларускім праваабаронцам і студэнтам. 

    Потым Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў з удзелам каля 100 экспертаў (офлайн і онлайн).

    Таксама Ціханоўская правяла брыфінг перад пасламі 17 краінаў, акрэдытаваных у Фінляндыі.

    Апошнія навіны