• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Нарвегію

    14 жніўня, 2021

    – З міністрам замежных спраў і дзяржсакратаром Нарвегіі абмеркавалі магчымасць узняцця пытання ў Радзе Бяспекі ААН (кастрычнік-лістапад 2021) і генеральнай асамблеі ААН (верасень 2021). Ціханоўская адзначыла: «Беларускі крызіс перастаў быць унутранай праблемай, а стаў крызісам бяспекі ўсёй Еўропы».

    – Ціханоўская прапанавала Нарвегіі падтрымаць ініцыятыву правядзення канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі і тэматычных канферэнцый па аднаўленні законнасці і правах жанчын у Беларусі.

    – З прадстаўнікамі Нарвегіі ў парламенцкіх асамблеях АБСЕ, Рады Еўропы і Рады паўночных краін Ціханоўская абмеркавала далейшыя крокі міжнароднай супольнасці па дапамозе беларусам і ціску на рэжым.

    – На сустрэчы з лідарамі нарвежскага прафсаюза LO Ціханоўская прапанавала распрацаваць спецыяльную праграму дапамогі для беларускіх стачкамаў, а таксама падтрымліваць іх на міжнародным узроўні. Ціханоўская распавяла пра «Рабочы рух», які налічвае ўжо больш за 16 тысяч удзельнікаў і рыхтуецца да агульнанацыянальнай стачкі.

    – Дырэктар Yara і Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы выпусцілі сумесную заяву, у якой Yara пацвердзіла, што гатовая пераглядзець сваё рашэнне па супрацоўніцтве з «Беларуськаліем» з-за рэпрэсій у Беларусі.

    – Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі парламента, якія намінавалі яе на Нобелеўскую прэмію міру і наведала Нобелеўскі цэнтр. «Гэта намінацыя не для мяне, а для ўсіх беларускіх рабочых, студэнтаў, жанчын і ўсяго народа Беларусі, які ўжо год адстойвае свае правы», – заявіла Ціханоўская.

    – Беларуская лідарка таксама сустрэлася з прадстаўнікамі нарвежскіх НДА, уключаючы Amnesty International, Human Rights House Foundation, PEN International, Norwegian Journalists' Association, – і заклікала іх падтрымаць сем'і рэпрэсаваных, дапамагчы з рэлакацыяй тым, каго пераследуе рэжым, а таксама дапамагчы працягваць працу актывістам і  журналістам, якія выехалі.

    – У міністэрстве і парламенце таксама паведамілі, што працуюць над тым, каб афіцыйна перайменаваць назву краіны Hviterussland на Беларусь.

    Апошнія навіны