• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця Усходняга партнёрства і месцы Беларусі ў ім

    09 снежня, 2021

    У рамках падрыхтоўкі да саміта Усходняга партнёрства (УП), што мае адбыцца 15 снежня, Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй – сёння і ў будучым.

    У дыскусіі, арганізаванай дэпутатам Еўрапарламента Петрасам Аўштравічусам, узялі ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама прадстаўніца грамадзянскай супольнасці Азербайджана. Акрамя таго, да абмеркавання далучыліся шэраг еўрапарламентароў з Літвы, Польшчы і Румыніі.

    Цягам дыскусіі былі падкрэсленыя наступныя пазіцыі, што да ўдзелу Беларусі ў УП:

    – Прынцып «Лукашэнка сыходзіць, Беларусь застаецца» датычна заявы рэжыму аб прыпыненні ўдзелу ў ініцыяыве насуперак нацыянальным інтарэсам.

    – Палітычныя сілы і грамадзянская супольнасць возмуць паўнавартасны ўдзел у дзейнасці УП па рэалізацыі флагманскіх праектаў, што будуць садзейнічаць надыходу дэмакратыі ў Беларусі.

    – Заклік да ЕС захаваць правілы выдачы і зніжаныя цэны візаў для беларусаў, нягледзячы на незаконны выхад рэжыму з пагаднення аб рэадмісіі.

    – ЕС павінен падтрымаць грамадзянскую супольнасць і медыя Беларусі і запрашаць палітычных лідэраў да ўдзелу ў распрацоўцы палітыкі ЕС па Беларусі.

    На працягу наступнага тыдня Святлана Ціханоўская, яе міжнародная каманда і каманда дэмакратычных сіл возьмуць удзел у серыі мерыпрыемстваў, прысвечаных Усходняму партнёрству, у тым ліку, у Брусэлі.

    Апошнія навіны