• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам

    21 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Беражыце сябе. Кожны дзень мы чытаем навіны і рэдка знаходзім нешта абнадзейвальнае. Мы чытаем пра тое, як ва Украіне гінуць тысячы людзей, а расійскія ракеты знішчаюць гарады. Мы бачым спісы затрыманых у Беларусі, якія кожны дзень папаўняюцца новымі імёнамі. Мы назіраем, як нашая краіна правальваецца ў яшчэ большы крызіс.

    Дарагія беларусы, я захапляюся тым, што нават у такі цяжкі і нестабільны час вы знаходзіце ў сабе сілы зрабіць нешта добрае – дапамагаеце палітвязням і іх сем'ям, уцекачам і добраахвотнікам, проста сябру ці суседу, якому патрэбная падтрымка.

    Але я хачу папрасіць вас: не забывайцеся падтрымаць і сябе. Разумею, што ва ўмовах штодзённага стрэсу вельмі складана жыць нармальным жыццём. І памятайце – вы патрэбныя сваім дзецям, блізкім, сябрам, а галоўнае – вы патрэбныя новай Беларусі. Старайцеся клапаціцца пра сваё здароўе і абавязкова знаходзьце час на адпачынак. Не саромейцеся звяртацца па дапамогу, калі адчуваеце, што не можаце справіцца самастойна.

    Ніжэй – спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам. Напішыце ім. Падзяліцеся інфармацыяй з роднымі, сябрамі і калегамі, калі бачыце, што ім патрэбная падтрымка. Калі вы ведаеце, якія ініцыятывы могуць дапоўніць гэты спіс, – дасылайце іх у чат-бот Офіса @AskOffice_Bot».

    Апошнія навіны