• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Парламентарыі Еўропы заклікаюць ствараць палітычныя групы ў падтрымку Беларусі па ўсім свеце

    25 сакавіка, 2021

    Напярэдадні Дня Волі прайшла анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай і нефармальнай групы «Сябры дэмакратычнай Беларусі», якая аб'ядноўвае сяброў розных палітычных груп, камітэтаў і працоўных органаў Еўрапарламента, нацыянальных парламентаў Польшчы, Літвы, Украіны, Чэхіі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Германіі, прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

    На сустрэчы Святлана Ціханоўская распавяла пра рэпрэсіі і гвалт з боку рэжыму ў Беларусі, а таксама казала пра кампанію па мірным вырашэнні крызісу ў Беларусі праз перамовы пры міжнароднай медыяцыі. За перамовы прагаласавалі ўжо больш 720 000 беларусаў, розныя міжнародныя арганізацыі выказаліся ў падтрымку дадзенай ініцыятывы і імкнення беларускага народа да мірнага вырашэння крызісу.

    Еўрапейскія палітыкі падтрымалі намер беларускіх дэмакратычных сіл правесці новыя прэзідэнцкія выбары ўжо ў гэтым годзе і заклікалі ЕС уводзіць кропкавыя санкцыі супраць памагатых рэжыму. Размова ішла і пра Дзень Волі ў Беларусі – парламентарыі падтрымалі мірную барацьбу беларускага народа з рэжымам.

    Таксама палітыкі зрабілі заяву, у якой асудзілі рэпрэсіі і прапанавалі парламентам Еўропы, ЗША, Канады і іншых краін ствараць групы дэмакратычнай падтрымкі Беларусі для каардынацыі сумесных намаганняў.

    З боку дэмакратычных сіл Беларусі ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнік НАУ Павел Латушка і чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.

    Апошнія навіны