• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 31 траўня

    01 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Прадстаўнікі «Хрысціянскай візіі» выступілі на нямецкім «Каталікентагу» і расказалі пра тое, з якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія цэрквы і хрысціяне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і як хрысціяне Беларусі выступаюць супраць вайны.
    • Беларусы Торуня выйшлі ў горад, каб павіншаваць нобелеўскую лаўрэатку па літаратуры і чальца Каардынацыйнай рады Святлану Алексіевіч з днём нараджэння.
    • Беларускія мастачкі працягваюць маляваць у падтрымку Украіны.
    • У Батумі беларусы выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • Медыкі-валанцёры з Першага добраахвотнага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова атрымалі ад фонду BYSOL чатыры цалкам укамплектаваныя ўзводныя заплечнікі тактычнага медыка.
    • У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў.
    • Беларусы з фонду «ŻYVI» даставілі гуманітарную дапамогу на Данецкі кірунак, дзе вядуцца баі.
    • Беларусы даставілі партыю медыкаментаў для дапамогі жанчынам Украіны.

    #непадпарадкаванне

    • Актывісты Палігона-Калодзішчы падтрымалі беларускіх добраахвотнікаў.
    • Мінчане Чыжоўкі падтрымалі Марыю Успенскую, мужа якой забілі сілавікі, а яе саму пачалі судзіць.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 30 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 31 траўня: беларуская прапаганда ў любой незразумелай сітуацыі працягвае абвінавачваць украінцаў – напрыклад, у забойстве двух беларускіх дальнабойшчыкаў, якія загінулі з-за запуску ракеты з тэрыторыі Беларусі.

    #інфармацыйныфронт

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны