• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 13 чэрвеня

    14 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Святлана Алексіевіч атрымала прэмію «За свабоду слова» і прысвяціла яе пісьменнікам Украіны.
    • Фонд BYSOL перадаў аўтамабіль абаронцам Украіны. Сродкі на яго сабралі беларусы.
    • Беларусы Лондана правялі традыцыйную акцыю ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы Вільні выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы Беластока правялі акцыю ў падтрымку ўкраінцаў насупраць генеральнага консульства Беларусі.
    • Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю ў падтрымку ўкраінцаў і супраць вайны.
    • Міжнародную Антываенную дэкларацыю спартоўцаў падпісалі ўжо больш за 450 прадстаўнікоў спорту.
    • Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты беларускім палітвязням, якія сустрэнуць у ліпені дзень нараджэння.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на пікет у падтрымку палітвязняў і беларусаў.
    • У Бараўлянах беларусы правялі пікет у падтрымку Украіны.
    • Беларусы Дзяржынска правялі акцыю супраць рэжыму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 12 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 13 чэрвеня: прапагандысты абвінавачваюць краіны Захаду ў спробах стварыць «палігон ад Балтыкі да Чорнага мора» для супрацьстаяння з Расіяй.

    #інфармацыйныфронт

    • Беларускі «джазавы атрад» ладзіць дабрачынныя канцэрты ва Украіне і ахвяруе сродкі на карысць батальёна «Азоў».
    • У новым «Беларусском Вестнике» распавядаецца пра тое, як упаў экспарт і імпарт, прыватны бізнес адбіраюць сілавікі, а дэпутаты выступаюць з рэпрэсіўнымі законамі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб дапамагаць тым, хто сумняецца, даведвацца праўду.
    • Таццяна Шчытцова, Мікалай Ішчук, Зміцер Васэрман адказалі на найбольш актуальныя пытанні на стрыме ў Анатоля Лябедзькі.
    • Журналістка «Зеркала» з'ездзіла са Святланай Ціханоўскай у працоўную паездку ў Рыгу і распавяла, якой яна ўбачыла палітыка на высокіх прыёмах і па-за імі.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра тое, як у Беларусі не хапае лекараў і медсясцёр, як беларусы абараняюць Украіну і што вядома пра супрацоўніка «Нафтана», які пайшоў з жыцця.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны