• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 19 сакавіка

    20 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • Хроніка «рэйкавай вайны»: вядома не менш за 12 выпадкаў, калі партызаны выводзілі са строю абсталяванне, з-за чаго эшалоны з расійскай ваеннай тэхнікай не маглі прасоўвацца ў бок мяжы.
    • Кіраўнік «Укрзалізници» Аляксандр Камышын заявіў, што дзякуючы працы сумленных беларускіх чыгуначнікаў і партызанаў спыніліся чыгуначныя камунікацыі паміж Беларуссю і Украінай.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін джып ва Украіну. Сродкі на аўтамабіль сабралі беларусы.
    • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэм'ер-міністрам Латвіі Артурсам Крыш'янісам Карыньшам пра візы і гуманітарную дапамогу для беларусаў. Латвія працягне выдачу візаў для беларусаў, асабліва тых, хто ратуецца ад рэпрэсіяў. Іншыя вынікі – тут.

    #непадпарадкаванне

    • Беларускі Хельсінскі Камітэт падрыхтаваў адказы на пытанні пра мабілізацыю. Вы можаце напісаць ім і задаць пытанне пра любы юрыдычны аспект і што рабіць, калі прызываюць на вайну. На ўсе пытанні адказвае кваліфікаваная каманда юрыстаў. Адказы тут: https://belhelcom.org/be/news/mobilizaciya-otvety-na-voprosy
    • Беларусы Дражні ведаюць, што злачынцы адкажуць за свае злачынствы.
    • Жанчына выйшла з антываенным плакатам на мінскую Камароўку (на фота).

    #інфармацыйныфронт

    • Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Барыс Цылевіч і Яўген Красулін.
    • Прайшла прэс-канферэнцыя беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага.
    • У новым выпуску «Жизнь-малина» шэсць беларусаў, якія свядома засталіся ва Украіне, каб дапамагчы ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, распавялі, чаму гэтая вайна і беларусаў таксама.
    • У Кіеве з'явіліся білборды з выявай беларускага батальёна Кастуся Каліноўскага, які абараняе Кіеў. Яго задача – паказаць украінцам, што беларусы змагаюцца на баку Украіны.
    • На Платформе Салідарнасці дададзеныя актуальныя ініцыятывы дапамогі беларусам – па краінах. Каб атрымаць дапамогу ці далучыцца да камандаў і дапамагаць іншым – пераходзьце па спасылцы https://belarusplatform.org/actual і выбірайце патрэбную ініцыятыву.
    • Прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі доктарка філасофскіх навук Таццяна Шчытцова звярнулася да бацькоў і настаўнікаў: «Я заклікаю вас: не дазваляйце рэжыму здзекавацца з дзяцей і падвяргаць іх апрацоўцы прапагандыстаў».

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны