• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Роўна год таму майму мужу Сяргею Ціханоўскаму агучылі незаконны прысуд – 18 гадоў пазбаўлення волі»

    14 снежня, 2022

    «Да гэтага ён больш за паўтара гады правёў у катавальных умовах СІЗА. Кожны дзень, пакуль ён быў там, быў псіхалагічным выпрабаваннем і для мяне. Што адказаць дзецям, калі яны пытаюцца: дзе тата? Што зрабіць, каб выцягнуць яго з рук турэмшчыкаў?

    Я дагэтуль не ведаю, як адказваць на галоўнае пытанне: як там Сяргей? Навінаў практычна няма. А калі ёсць – і гэта не навіны пра нешта дрэннае, як пазбаўленне адвакатаў ці змяшчэнне ў ШІЗА – я не заўсёды магу пра іх расказаць. Бо, магчыма, убачыўшы сілу Сяргея, яму захочуць зрабіць яшчэ больш балюча, зрабіць яго ўмовы яшчэ больш невыноснымі.

    Я жыву і працую так, каб Сяргей, як і іншыя невінаватыя людзі ў турмах, маглі як мага раней выйсці на волю. Канечне, мне не хапае падтрымкі і харызмы Сяргея, яго энергіі побач. Павінна прызнацца, мне даводзіцца выпрацоўваць у сабе якасці, якімі валодае Сяргей. Каб быць больш адкрытай у працы, «быць больш жорсткай» у вырашэнні праблемаў, пры гэтым не губляючы ўвагі і клопату пра навакольных.

    Я ведаю, што шматлікія беларусы адчуваюць тыя ж эмоцыі, што і я. Таму сёння я хачу падтрымаць кожнага, чый сваяк, сябар, знаёмы сядзіць у турме па цынічных, надуманых абвінавачаннях. Кожнага, хто, як і мой муж, у закладніках за ўласную смеласць, сумленне і жаданне лепшага жыцця для сваёй краіны. На жаль, нас шмат. Але, на шчасце, мы ёсць адно ў аднога».

    Апошнія навіны