• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Першая пастанова Кабінета «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь»

    07 верасня, 2022

    Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці –гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт.

    Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць:

    • Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета.
    • Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах.
    • Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады.
    • Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку.
    • Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

    На працягу месяца Кабінет ствараў каманду – і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках – і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.

    Апошнія навіны