• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім

    05 кастрычніка, 2022

    У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку.

    Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія тэмы, як: 

    • абарона незалежнасці Беларусі перад абліччам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі;
    • запуск міжнароднага трыбунала і следстваў у дачыненні да асобаў, адказных за палітычна матываваныя злачынствы супраць беларусаў;
    • узмацненне санкцый да моманту, пакуль не пачнуць адбывацца дэмакратычныя перамены, не будуць вызваленыя палітвязні і расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі;
    • умацаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці, як спосаб супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў.

    Апошнія навіны