• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пра Сяргея, які 1000 дзён за кратамі

    23 лютага, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння тысяча дзён з дня незаконнага затрымання Сяргея. 1000 дзён як я ўпэўненая, што мой каханы муж аказаўся нашмат мацней, чым думаў пра сябе сам. І кожны дзень з гэтай тысячы я па ім сумую, як сумуюць тысячы беларусаў і беларусак па сваіх блізкіх. Вызваленне палітвязняў – гэта пытанне, з якім мы засынаем і прачынаемся.

    Зараз разам з Вольгай Гарбуновай і Абʼяднаным Пераходным Кабінетам мы прапануем усім партнёрам наступную стратэгію: першым крокам да дыялогу можа быць вызваленне рэжымам палітвязняў па гуманітарных спісах. Бо для некаторых людзей кожны новы дзень у турме – гэта ў прамым сэнсе пытанне жыцця і смерці.

    Я ведаю, што мой муж не будзе сярод тых, хто здолее выйсці першым. Сяргей таксама гэта ведае. Але гэта не значыць, што трэба здавацца: наадварот, гэта значыць, што шлях да свабоды нашых блізкіх і свабоды нашай краіны павінен быць пройдзены да канца».

    Апошнія навіны