• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з гендырэктарам кампаніі Eurocash Паўлам Суруўкам

    18 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская запрасіла кампанію інвеставаць у будучую Беларусь пасля пераменаў, а пакуль устрымацца ад супрацы з рэжымам. Таксама Ціханоўская і Суруўк абмеркавалі магчымую дапамогу беларускім шэлтарам у Польшчы і беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Святлана Ціханоўская прапанавала кампаніі наймаць рэпрэсаваных беларусаў, якія перабраліся ў Польшчу.

    Eurocash – польская група кампаній, у якую ўваходзяць шматлікія прадпрыемствы, у тым ліку: Eurocash Cash&Carry, Eurocash Serwis, а таксама рознічныя сеткі ABC, 1 minute, Delikatesy Centrum, Groszek, Lewiatan і Mila. Eurocash Group супрацоўнічае з больш за 90 тыс. кліентаў, з іх 70 тыс. – незалежныя прадпрымальнікі, якія кіруюць мясцовымі рознічнымі крамамі па ўсёй Польшчы.

    Апошнія навіны