• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі – аб тым, як сустракалі дэлегацыю беларускіх дэмсілаў ва Украіне і як прайшлі сустрэчы з мясцовымі палітыкамі

    28 сакавіка, 2022

    Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў Zerkalo.io, як сустракалі дэлегацыю беларускіх дэмсілаў ва Украіне і як прайшлі сустрэчы з мясцовымі палітыкамі:

    • Ва Украіне беларусы літаральна тысячамі падаюць заяўкі на далучэнне да добраахвотніцкага руху. Украінцы далі высокую ацэнку таму, як нашыя суайчыннікі ваююць ва Украіне, сказалі, што, на іх думку, ёсць значны патэнцыял росту.
    • У Радзе мы казалі пра тое, што для ўкраінцаў вельмі важная тэма ўводу ці не ўводу беларускіх войскаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Гэта тое, што ў іх баліць.
    • Лукашэнка спрабуе зрабіць выгляд, што краіна не ўдзельнічае ў вайне, у той час як з нашай тэрыторыі ідуць ракетна-бомбавыя ўдары па Украіне, а расійскія войскі атрымліваюць поўны камплект абслугоўвання. У Беларусі іх абмываюць, абслугоўваюць. Калі мы кажам, што дэ-факта знаходзімся пад акупацыяй, дык варта было б успрымаць расіянаў як акупантаў.
    • Кожны раз, калі мы паказвалі свае дакументы (а гэта зараз абавязковая працэдура), першай рэакцыяй была насцярожанасць і дадатковая праверка. Але ў той жа час на развітанне практычна кожны – і ахоўнікі, і тэрытарыяльная абарона, і праваднікі ў цягніках, і вайскоўцы – казаў «Жыве Беларусь».

    Усё інтэрв'ю – тут: https://news.zerkalo.io/economics/11854.html

    Апошнія навіны