• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць аб’яднанне медыкаў

    30 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія медработнікі, вы ахвяравалі сваім здароўем і часам, які маглі правесці з сям'ёй, каб ратаваць незнаёмых вам людзей. І ў жніўні вам давялося рабіць гэта яшчэ часцей. Вы дапамагалі людзям на вуліцах і ў шпіталях, ратавалі беларусаў з турмаў і РАУС.

    Вы прайшлі праз катаванні, арышты, штрафы і засталіся нязломнымі. У адказ на рэпрэсіі вы толькі яшчэ мацней клапоціцеся пра беларусаў і вучыце нас клапаціцца адно пра аднаго.

    Актыў медыкаў аб'яднаў свае сілы ў аб'яднанні Панацэя на базе «Свабоднага Прафсаюза Беларускага». Цяпер яны кожны дзень дапамагаюць дактарам, фельчарам і медсёстрам адстойваць свае правы. Далучайцеся да іх і расказвайце пра аб'яднанне знаёмым.

    Дапамагайце медыкам і не забывайцеся заклікаць калег і знаёмых прагаласаваць за мірнае вырашэнне крызісу на платформе «Голас».

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны