• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы

    02 лістапада, 2022

    Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы ў сувязі з ціскам, аказаным на яе асабіста, яе блізкіх і бізнэс-партнёраў.

    Кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння.

    Кабінет будзе аказваць усебаковую дапамогу ў расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых да адказнасці.

    Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы беларусам сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій — яшчэ цяжэй».

    Апошнія навіны