• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Заклікаем да маштабнага і эфектыўнага адказу на злачынствы Лукашэнкі – інакш ён будзе працягваць». Зварот дэмакратычных сіл да міжнароднай супольнасці

    01 чэрвеня, 2021

    Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём: рэжым усё больш пераследуе незалежных журналістаў і блогераў, у краіне ўжо больш за 450 чалавек прызнаныя палітвязнямі (а рэальных палітвязняў у разы больш), рэпрэсіі толькі нарастаюць. Улада ў Беларусі захопленая нелегітымным дыктатарам, якога не прызнаюць у іншых краінах, а сам Лукашэнка стаў пагрозай не толькі для беларусаў, але і для ўсяго свету. Пры закрытай наземнай мяжы і адмене авіяпералётаў беларусы становяцца вязнямі канцэнтрацыйнага лагера, у які ператвараецца наша краіна пры акупацыйным рэжыме Лукашэнкі.

    Мы заклікаем міжнародную супольнасць прымусіць Лукашэнку адказаць не толькі за захоп самалёта і выкраданне Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі, але і за ўсе яго злачынствы;  прыняць комплексныя і эфектыўныя меры, каб выключыць паўтарэнне такіх сітуацый у будучыні.

    Дэмакратычныя сілы вітаюць гатоўнасць прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна абмеркаваць 16 чэрвеня крызіс у Беларусі, а таксама настойваюць на тым, каб такія перамовы грунтаваліся на павазе да незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

    Мы ўпэўненыя, што пры салідарнасці і эфектыўных мерах з боку сусветнай супольнасці беларусы змогуць знайсці шляхі вырашэння глыбокага палітычнага крызісу ў краіне.

    #НАК
    @nau_belarus

    Відэазварот вы можаце паглядзець на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

    Апошнія навіны