• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Што рабіць беларусам, каб выратаваць свае зберажэнні ад наступстваў вайны

    04 сакавіка, 2022

    Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у відэа распавядае, як зараз захаваць свае зберажэнні, улічваючы падтрымку рэжымам Крамля ў вайне супраць Украіны. Вайна можа мець значна больш сур'ёзныя наступствы, чым звыклыя для беларусаў крызісы ў эканоміцы.

    • Пакуль магчыма, паспрабуйце зняць валютныя зберажэнні з банкаўскіх рахункаў.
    • Магчымы дэфіцыт наяўных грошай у банкаматах, таму здыміце з картак месячны бюджэт сям'і.
    • Выкарыстоўвайце крэдытныя ліміты на банкаўскіх картках растэрміноўкі – «Халва», «Магніт» і г.д.
    • Майце запас паліва, трымайце бак аўтамабіля заўсёды запраўленым.
    • Назапасцеся на некалькі месяцаў наперад асноўнымі лекамі, якія патрэбныя вам і вашай сям'і.
    • Калі гэта магчыма, вывязіце валюту за мяжу (можна да 10 тысяч даляраў без дэкларацыі), набывайце каштоўныя металы або крыптавалюту.
    • Праяўляйце пратэст, далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху. Вось яго Маніфест.

    Усё відэа можна паглядзець тут.

    Апошнія навіны