• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская распавяла «Нашай Ніве», чым жыў Сяргей да таго, як прыйшоў у палітыку

    03 мая, 2022

    Сяргея Ціханоўскага часта называюць чалавекам, які абудзіў Беларусь. Відэаблог «Краіна для жыцця», дзе гучала рэзкая крытыка на адрас Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго чыноўнікаў, Сяргей пачаў весці вясной 2019 года. А ўжо праз год, 29 траўня 2020-га, яго затрымалі на перадвыбарчым мітынгу падчас збору подпісаў за яго жонку Святлану Ціханоўскую.

    Сяргей любіў Гомель і хацеў напоўніць яго жыццём. Да 2020-га Сяргей Ціханоўскі:

    – займаўся развіццём клубнага жыцця ў Гомелі;
    – арганізоўваў канцэрты музычных зорак;
    – рабіў кар'еру ў рэкламным бізнесе;
    – марыў падарыць новае жыццё старадаўняму дому ў беларускай вёсцы.

    Падрабязней – у тэксце «Нашай Нівы»: https://nashaniva.com/289308.

    Дасылайце нам лісты Сяргея Ціханоўскага:

    – у чат-бот @strana_turma_bot;
    – на абаненцкую скрыню: 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91.

    Пішыце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.


    Фота: Павел Крычка
    Апошнія навіны