• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра дзень памяці родных

    01 лістапада, 2021

    Ціханоўская: «Сёння – Дзяды. Гэта дзень, калі мы з вамі збіраемся, каб ушанаваць памяць блізкіх, якія адышлі. У нашай сям'і гэтая традыцыя была вельмі важная, і зараз мне вельмі не хапае сустрэчаў з роднымі і ўшанавання тых, каго з намі ўжо няма. Як і для многіх беларусаў, для нас гэта была нагода сабрацца ўсім разам – і я разумею, колькі беларускіх сем'яў зараз пазбаўленыя такой магчымасці: з-за турмы, вымушанага пераезду ці страты родных з-за каранавіруса.

    На жаль, з-за дзеянняў рэжыму і няздольнасці Мінздароўя абараняць народ ад пандэміі ў нас зараз куды больш падставаў прыходзіць на могілкі. Толькі па дадзеных Фонду медыцынскай салідарнасці, статыстыка захворвання і смяротнасці вышэй за дадзеныя Мінздароўя ў 10-15 разоў. У выніку памылак рэжыму мы змушаныя хаваць маладых і пажылых, добрых і адважных, тых, каго ведаем усё жыццё і тых, з кім асабіста не знаёмыя, але падзяляем усе каштоўнасці і каго лічым героямі.

    Мы памятаем усіх. І сёння – дзень іх памяці. Калі ласка, беражыце сябе і сваіх блізкіх, і ўшануйце сёння памяць тых, хто можа працягваць жыць толькі ў нашых сэрцах».

    Апошнія навіны