• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларускія студэнты змогуць без перашкодаў паступаць ва ўніверсітэты і працягваць навучанне ў Эстоніі

    24 снежня, 2022

    У сваім лісце міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу паведаміў Офісу Святланы Ціханоўскай пра тое, што:

    – эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў;

    – беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы ці віда на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя ўніверсітэтамі.

    Урмас Рэйнсалу: «Я цалкам падзяляю вашую думку пра тое, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак – падтрымліваць памкненні моладзі». 

    Апошнія навіны