• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала супрацоўніцтва са спікерам парламента Аўстрыі

    23 лютага, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам аўстрыйскага парламента Вольфгангам Саботкам (Wolfgang Sobotka). Гэта была першая сустрэча палітыкаў. Святлана падзякавала аўстрыйскаму парламенту ў асобе спікера за непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычнай супольнасці, за парламенцкія ініцыятывы і рэзалюцыі з асуджэннем рэжыму і яго ролі ў вайне і за падтрымку незалежнасці дэмакратычнай Беларусі.

    Яны абмеркавалі пытанні
     — магчымасці стажыровак для беларусаў, якія маглі б атрымаць вопыт, неабходны ў будучай Беларусі;
     — стварэння і афармлення ў парламенце Групы сяброў Беларусі, якая будзе займацца беларускім пытаннем на пастаяннай аснове.

    Святлана Ціханоўская прапанавала аўстрыйскаму парламенту разгледзець магчымасць прыняцця рэзалюцыі аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіку злачыннымі арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм — як гэта ўжо зрабіў Чэшскі парламент.

    Таксама яна запрасіла спікера і ўвесь аўстрыйскі парламент далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.

    Апошнія навіны