• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 7 траўня

    08 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Каля помніка Старавіленскаму тракту ў вёсцы Мясота Маладзечанскага раёна беларусы пакінулі кветкі ў памяць пра загінулых украінцаў. Па гэтай дарозе ў свой час праязджаў Тарас Шаўчэнка.
    • 14 траўня адбудзецца дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве бегавой супольнасці Батумі і яе сяброў. Больш падрабязна тут.
    • У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Усе сабраныя сродкі пойдуць на набыццё лекаў і гуманітарнай дапамогі для Украіны.
    • Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі экіпіроўку беларускім добраахвотнікам у Адэсе.
    • У Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт коміка Славы Камісаранкі.
    • Павел Латушка правёў сустрэчу з дырэктаркай Дэпартамента Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Польшчы Мальгажатай Касурай-Казьмерскай і ўпаўнаважаным МЗС па пытаннях старшынства Польшчы ў АБСЕ ў 2022 годзе. Пасля сустрэчы кіраўнік НАК заявіў, што Польшча працягне падтрымку беларускага грамадства і не спыніць ціск на рэжым.
    • Беларуска Вольга Буда, якая жыве і працуе ў Гданьску, арганізавала збор для ўкраінцаў. За два месяцы ў яе праекце прынялі ўдзел каля 300 чалавек. Атрымалася сабраць 6000 даляраў, на якія яна купіла і адправіла ва Украіну дзіцячае харчаванне, медыкаменты, спальныя мяшкі і многае іншае. Больш падрабязна тут.
    • Беларускі Вільні выйшлі на вуліцу з бела-чырвона-белымі парасонамі.
    • Намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Робін Даніган і спецпасланніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр у Беларускім Доме ў Вільні сустрэліся з беларусамі і беларускамі, якія пад ціскам, былі вымушаныя пакінуць свой дом.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы працягваюць усімі магчымымі спосабамі паказваць свой пратэст супраць расійскай агрэсіі і вайны ва Украіне.
    • Мінскія партызаны выказваюць сваё стаўленне да вайны ва Украіне, рэжыму і дзяржаўных СМІ.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 7 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 7 траўня: напярэдадні 9 траўня прапагандысты рэзка ўзгадалі пра ветэранаў і пачалі шукаць і знаходзіць «нацыстаў» ва Украіне, супраць якіх «дзяды ваявалі».

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск выдання «Беларусский вестник», у якім распавядаецца пра паказны клопат пра ветэранаў напярэдадні 9 траўня, спекуляцыі на гэтым свяце і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
    • Таксама выйшла новая «Честная газета»: у ёй расказваецца пра тое, як беларусы дапамагаюць Украіне, чаму прафсаюзы б'юць трывогу з-за нізкіх заробкаў бюджэтнікаў, колькі расійскіх вайскоўцаў ужо загінулі ва Украіне і інш. Спампаваць можна тут.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны