• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведае Фінляндыю з працоўным візітам

    12 снежня, 2022

    13 і 14 снежня Святлана Ціханоўская наведае Хельсінкі па запрашэнні міністра замежных справаў Фінляндыі Пекі Хаавіста.

    Падчас візіту Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, спікерам парламента, а таксама з чальцамі дэлегацый Камітэта па замежных справах парламента, Рады Еўропы і Паўночнай рады. У межах візіту запланаваныя таксама іншыя сустрэчы і дыскусіі, арганізаваныя Фінскім інстытутам міжнародных адносінаў.

    Святлана Ціханоўская і кіраўніцтва Фінляндыі падчас візіту абмяркуюць:

    – дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, праваабаронцам;
    – ролю Беларусі ў вайне і спосабы прадухілення ўступлення беларускіх войскаў у вайну;
    – міжнародныя механізмы і стратэгію вызвалення палітычных зняволеных.

    Фінляндыя падтрымлівае пабудову дэмакратычнай Беларусі – яна фінансуе працу міжнароднай платформы падсправаздачнасці, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека, здзейсненых беларускім рэжымам, а таксама падтрымлівае беларускі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў выгнанні ў Вільні.


    На фотаздымку: Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Фінляндыі Пека Хаавіста
    Апошнія навіны