• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 18 сакавіка

    19 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL адправіў два эвакуацыйныя джыпы ва Украіну. Машыны адправіліся разам з гуманітарным грузам, за які фонд дзякуе Maximilian Juščišen і ўсім літоўцам, беларусам і ўкраінцам, якія дапамаглі сабраць груз для канвою.
    • Беларусы з Мінска, Гомеля, Жлобіна адправілі гуманітарную дапамогу жыхарам памежнай украінскай вёскі. На ўмовах ананімнасці адзін з валанцёраў расказаў журналістам як гэта было.
    • Free Belarus Center і ініцыятыва FreeShop Partyzanka сабралі чарговы гуманітарны груз для Украіны, які заўтра будзе адпраўлены ў адзін з валанцёрскіх цэнтраў і ваенны шпіталь. Адзенне, абутак, коўдры і падушкі, сродкі гігіены, медыкаменты, а таксама 20 інвалідных вазкоў ад беларускага аб'яднання RAZAM і Haus der Statistik Berlin.
    • Беларускія медыкі выратавалі ўкраінскую дзяўчынку, якая атрымала цяжкае параненне ў галаву.

    #сабатажпрацырэжыму

    • З сённяшняга дня дыпламатычным і дзяржаўным службоўцам Расіі і Беларусі забаронены ўваход у памяшканні Еўрапарламента.
    • Жанчына выйшла з антываенным лозунгам у Мінску на Камароўскім рынку.

    #інфармацыйныфронт

    • Анатоль Лябедзька правёў чарговы антываенны стрым: у эфіры прынялі ўдзел кіраўнік НАК Павел Латушка і дэпутат Вярхоўнай Рады Андрэй Асадчук.
    • Кіраўнік Гомельскай абласной пошукавай грамадскай арганізацыі «Памяць Айчыны» Ігар Свірыдзенка, які займаецца пошукам і ўшанаваннем памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны, выступіў з асуджэннем ваеннай агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны.
    • «Честные люди» расказваюць, як беларусы могуць звярнуцца да дэпутата, каб той выказаў сваё меркаванне пра вайну ва Украіне: поўная інструкцыя па пісьмовым звароце да дэпутатаў, як датэлефанавацца на гарачую лінію, як патрапіць на сустрэчу.
    • Беларусы Бараўлянаў ведаюць, што кожны злачынец адкажа за свае злачынствы.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны