• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускай дыяспарай у Літве

    16 лютага, 2022

    Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Літвы і прадстаўнікамі беларускіх арганізацый. На сустрэчы прысутнічалі дарадца Ціханоўскай і кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі Аляксандр Дабравольскі, кіраўнік Кабінета, прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі, сустрэчу мадэравала кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава.

    • «Рэферэндум» стаў адной з галоўных тэмаў размовы з дыяспарай. Дыяспара адзначыла складанасць рэакцыі на дзеянні рэжыму ў дадзеных умовах, аднак у Вільні плануюцца розныя мерапрыемствы і акцыі. Ціханоўская падкрэсліла, што ў гэтыя дні асабліва важная галоснасць пра незаконныя дзеянні рэжыму, а таксама падтрымка беларусаў унутры краіны. Яна таксама паведаміла, што ў сваіх міжнародных візітах, якія яна здзейсніць да 27 лютага – на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы і ў Францыю, будзе абмяркоўваць з сусветнымі палітыкамі тэмы непрызнання «рэферэндуму» і вырашэння беларускага крызісу.
    • Ціханоўская адзначыла на сустрэчы, што беларуская дыяспара разрастаецца як ніколі ў гісторыі. У межах незаконнага «рэферэндуму» ў амбасадах не будзе ўчасткаў для галасавання, і Ціханоўская заклікала падтрымаць акцыю платформы «Голас», якая ў тым ліку дасць магчымасць ацаніць маштабы беларускай дыяспары.
    • Прадстаўнікі Офіса таксама абмеркавалі з дыяспарай складанасці распаўсюджвання інфармацыі пра свае актыўнасці і неабходнасць агульнага рэсурсу сярод дыяспар, у якім былі б сабраныя ініцыятывы і акцыі.
    • Дыяспара таксама цікавілася дзеяннямі дэмакратычных сілаў пасля рэферэндуму. Каманда Ціханоўскай паведаміла, што прапрацоўваюцца розныя варыянты, праводзяцца кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі.
    • Абмеркавалі таксама, як сітуацыя ва Украіне ўплывае на беларусаў, якія там жывуць. Офіс знаходзіцца ў кантакце з урадам Польшчы наконт магчымага прытоку беларускіх рэлакантаў з Украіны, а таксама рэкамендуе звяртацца ў ініцыятывы дапамогі для падрыхтоўкі дакументаў на выезд.

    «Наш найбліжэйшы выклік – гэта абвешчаны незаконны «рэферэндум». Паглядзіце, як рэжым баіцца галоснасці – яны нават не сталі адкрываць участкі для галасавання. Наступны тыдзень – гэта магчымасць узмацніць ціск на рэжым. Так, мы не можам «фармальна» прыйсці на ўчасткі і перакрэсліць усе варыянты ў бюлетэнях. Але мы зможам праявіць нязгоду інакш. Адзначыцца ў «Голасе» як тыя, хто не ўдзельнічаў у галасаванні, каб ніхто не «прагаласаваў» за вас. Цягам усяго тыдня, а асабліва ў пятніцу і суботу, праводзіць акцыі, каб яны былі магутнай маральнай падтрымкай для беларусаў унутры краіны. І вядома, праводзіць акцыі 27 лютага», – заявіла Святлана Ціханоўская ў размове з дыяспарай.

    Апошнія навіны