• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра галоўнае дасягненне беларусаў за час пратэстаў

    05 снежня, 2020

    «Беларусь пратэстуе ўжо пяты месяц. За гэты час пратэст стаў часткай нашага жыцця, такой самай неад'емнай, як праца або час з сям'ёй. І так будзе да нашай перамогі. Але, што яшчэ важней – так будзе і пасля яе.

    Галоўнае дасягненне гэтых месяцаў нават не санкцыі, не сусветнае непрызнанне нелегітымнасці клану Лукашэнкі, не праграмы дапамогі і рэформаў. Галоўнае наша дасягненне мы пранясём з сабой у будучыню, яно застанецца з намі пры любым прэзідэнту і пры любой уладзе: мы навучыліся адстойваць свае правы. Мы навучыліся не згаджацца гучна і голасна. Мы навучыліся клапаціцца адно пра аднаго. Мы навучыліся патрабаваць ад дзяржавы выконваць сваю працу. Мы навучыліся ганарыцца, што мы – беларусы.

    Наша перамога непазбежная – рэжым спыніць сваё існаванне. Але вельмі важна памятаць, які кошт гэтага, і больш не дазволіць апынуцца ў сітуацыі, калі давядзецца плаціць яго зноў. Кожны з нас нясе адказнасць за тое, у якой Беларусі мы будзем жыць. Кожны з нас цяпер ведае, што абыякавасць і няўдзел у грамадскім жыцці робяць нас уразлівымі. Кожны ведае, што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ. І мы з вамі аддалі велізарную колькасць намаганняў, каб гэты радок у Канстытуцыі ўрэшце стаў праўдай.

    Таму я падтрымаю ўсіх, хто заўтра выйдзе ў свой двор, раён і горад. Кожны марш – гэта напамін пра тое, што беларусы не здадуцца. Мы не дазволім адбіраць нашыя правы і заплюшчваць вочы на ​​злачынствы. І нагадаем пра гэта кожнаму, хто апынецца ў Адзінай Кнізе Рэгістрацыі Злачынстваў».

    Апошнія навіны