• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 21-27 сакавіка

    27 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    #непадпарадкаванне

    • Святлана Ціханоўская заявіла пра недапушчальнасць уварвання войскаў Беларусі ва Украіну і трыбунал для тых, хто выканае злачынны загад супраць волі беларускага народа.
    • Добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу і батальён увайшоў у склад узброеных сілаў Украіны.
    • Беларусы разам з украінцамі вызвалілі Лук'янаўку ад расійскіх войскаў.
    • Хрысціяне Украіны, Беларусі і Расіі аб'ядналіся разам супраць вайны і стварылі свой тэлеграм-канал.
    • Беларускія партызаны паспяхова правялі чарговую дыверсійную аперацыю на чыгунцы пад Барысавам.
    • Афіцэр запасу Яўген Вільскі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.
    • У Мінску прайшла жаночая акцыя, дзяўчаты выйшлі з парасонамі ў колерах украінскага сцяга.
    • Студэнты БДМУ правялі партызанскую акцыю пратэсту.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы па ўсім свеце адзначалі Дзень Волі і выходзілі ў знак пратэсту вайны з Украінай. У Варшаве адбыўся маштабны мітынг з удзелам Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, чальцоў каманды Бабарыкі, дзе беларусы выйшлі з беларускімі, украінскімі сцягамі і сцягам батальёна Кастуся Каліноўскага.
    • Марыя Калеснікава з калоніі павіншавала беларусаў з Днём Волі і заклікала ўсіх адстойваць незалежнасць і змагацца за мір.
    • Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі правяла візіт ва Украіну. Удзельнікі сустрэліся з украінскімі дэпутатамі, беларускімі валанцёрамі ў Львове і беларусамі Кіева.
    • Група беларусаў у складзе антыаўтарытарнага аддзела кіеўскай вобласці супрацьстаіць расійскім акупантам.
    • Дзяўчынка Вара з сям'і чэшскіх беларусаў адправіла на дапамогу ўкраінцам свой дрон, на які доўга збірала грошы.
    • Добраахвотніцкі атрад імя Іллі «Ліцвіна» і іншыя беларусы Адэсы звярнуліся да ўсіх свабодных беларусаў.
    • «Partyzanka» і Рэкрутацыйны Цэнтр у Варшаве перадалі гуманітарную дапамогу батальёну імя Каліноўскага. Дыяспары Ірландыі і Бельгіі таксама арганізавалі ўжо 3-е адпраўленне амуніцыі для батальёна.
    • Акторы незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» прэзентавалі новы праект у падтрымку ўкраінскіх дзеячаў культуры.
    • У Польшчы створаная працоўная група пры МУС па справах беларускіх уцекачоў, заўчора адбылося іх першае паседжанне.
    • Беларусы распрацавалі сервіс для пошуку бясплатнага жылля для ўкраінскіх уцекачоў.
    • Мабільны шпіталь ад дэмакратычнай Беларусі і Германіі гатовы да выкарыстання ва Украіне.
    • Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў амуніцыю для тэраабароны Кіева: 30 бронекамізэлек і 4 прыборы начнога бачання.
    • Фонд BYSOL адправіў яшчэ адну машыну хуткай дапамогі і тры пікапы ва Украіну, а таксама даставіў электрычны генератар і груз медыцыны для дзіцячай бальніцы ў Чарнігаве.

    #інфармацыйныфронт

    • BYPOL раскрыў інфармацыю пра тое, як рэжым стварае фэйкі і спрабуе сказіць рэальнасць пра вайну.
    • Лявон Вольскі і Якаб Валянштэйн выпусцілі песню «Слава Украіне». А музыка гурта «Дай дарогу» Юры Стыльскі апублікаваў кліп на песню «Праз вызваленне Украіны» і прысвяціў яго беларускім добраахвотнікам.
    • Беларускі самвыдат працягвае распаўсюджваць улёткі і змагацца з прапагандай.
    • Новая беларуская газета «Lamant» апублікавала ў першым выпуску артыкулы, прысвечаныя сітуацыі ва Украіне.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны