• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская далучаецца да вечара памяці Ночы расстраляных паэтаў

    26 кастрычніка, 2021

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Гэтая трагічная дата вядома як Ноч расстраляных паэтаў. Гэтая дата стала самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры.

    У гэтую пятніцу, у ноч з 29 на 30 кастрычніка беларусы па ўсім свеце правядуць вечар памяці. У Вільні, Варшавы, Кіева, Боне, Лісабоне, Атаве, Тбілісі, Осла, Рыме і дзясятках іншых гарадоў зачытаюць вершы, заспяваюць песні і ўшануюць памяць рэпрэсаваных.

    Міжнародны вечар памяці будзе сімвалічна распачаты онлайн а 19 гадзіне на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай – падпішыцеся, каб не прапусціць.

    Поўны спіс акцый, іх карта – на сайце nochpaetau.com. Акцыі былі падрыхтаваны пры ўдзеле дыяспар, Офіса Святланы Ціханоўскай і Рады беларускай культуры. Далучайцеся!

    Апошнія навіны