• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 26 сакавіка

    27 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Сёння стала вядома, што адзін з беларускіх добраахвотнікаў – баец батальёна Каліноўскага Зміцер Апанасовіч – загінуў у баі ва Украіне ад цяжкага паранення. Гэта вялікая страта для ўсіх нас. Ён назаўжды застанецца героем для беларусаў.

    #непадпарадкаванне

    • Жыхары Уручча вывесілі сцягі з надпісамі “Слава Украіне” і “Жыве”.
    • Мінчукі размясцілі антываенныя плакаты на брацкай магіле ў парку Чалюскінцаў.
    • Беларусы разам з украінцамі вызвалілі Лук'янаўку ад расійскіх войскаў.
    • Студэнты БДМУ правялі партызанскую акцыю пратэсту.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У Варшаве адбыўся маштабны мітынг у гонар Дня Волі, беларусы выйшлі са сцягамі Украіны і сцягам батальёна Кастуся Каліноўскага.
    • Дэлегацыя дэмакратычных сілаў ва Украіне сустрэлася з беларускімі валанцёрамі, якія зараз дапамагаюць украінцам у Львове.
    • Праваабарончы цэнтр Гомельская Вясна паведамляе, што іх груз для батальёна Кастуся Каліноўскага быў паспяхова дастаўлены і перададзены байцам.
    • Фонд дапамогі BYSOL даў справаздачу, што за месяц вайны ў іх атрымалася перадаць ва Украіну ўжо 2 машыны хуткай дапамогі, 2 эвакуацыйныя джыпы, да адпраўкі рыхтуюцца 3 пікапы і грузавы бус.
    • Жыхары Бараўлянаў ганарацца беларускімі добраахвотнікамі, якія змагаюцца за Украіну, і дзякуюць ім за смеласць.
    • У Варшаве прайшло першае паседжанне працоўнай групы пры МУС па дапамозе беларускім уцекачам у Польшчы – падрабязнасці распавядае ЦБС.

    #інфармацыйныфронт

    • Музыка гурта “Дай дарогу” Юры Стыльскі выпусціў кліп на песню “Праз вызваленне Украіны” і прысвяціў яго батальёну Кастуся Каліноўскага.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны