• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 5 прынцыпаў новай Канстытуцыі – ад палітычнага дарадцы Ціханоўскай

    14 студзеня, 2021

    Канстытуцыя – гэта галоўны закон краіны. Яна не можа быць прадметам гандлю, падману і палітычных маніпуляцый.

    Таму Канстытуцыя можа быць прынятая толькі пасля сыходу Лукашэнкі. І абмяркоўвацца яна павінна не з адабранымі адным чалавекам «дэлегатамі» закрытых сходаў, а з народам Беларусі.

    Адна з галоўных задач Канстытуцыі – абмежаваць любую ўладу часам, а таксама сістэмай стрымак і проціваг. Таму прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе працуюць над праектам новай Канстытуцыі, каб прадставіць яго на народнае абмеркаванне.

    Дарадца па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі вылучыў 5 галоўных прынцыпаў і вартасцяў новай Канстытуцыі. Курсівам вылучаныя тыя пункты, якія ёсць і ў дзейнай Канстытуцыі, але наўмысна не выконваюцца, пакуль Лукашэнка трымае ўладу.

    1. Падкантрольнасць улады народу:

    • перыядычныя свабодныя выбары і абмежаванне тэрмінаў знаходжання ва ўладзе, для прэзідэнта – два тэрміны па 4 гады);
    • гарантыі права на мірныя сходы, мітынгі, пратэст;
    • гарантыі свабоды слова, свабоды сродкаў масавай інфармацыі.

    2. Падзел уладаў:

    • самастойнасць парламента, урада і судоў у межах іх паўнамоцтваў, сістэма стрымак і проціваг супраць злоўжыванняў уладай;
    • прэзідэнт прадстаўляе краіну ў міжнародных адносінах, яму падпарадкоўваецца толькі яго канцылярыя і армія ў ваенны час;
    • урад адказвае перад парламентам.

    3. Прававая дзяржава, якая гарантуе захаванне правоў грамадзян і служыць іх інтарэсам:

    • усе законы прымаюцца сыходзячы з прынцыпу павагі да годнасці, свабоды і правоў чалавека;
    • усе грамадзяне роўныя перад Законам;
    • усе дзяржаўныя органы і дзяржслужбоўцы падпарадкоўваюцца Закону.

    4. Кожнаму гарантуецца абарона дзяржавы ў адпаведнасці з Законам:

    • незалежны суд і забарона ўмяшання чыноўнікаў у судовыя справы;
    • увядзенне упаўнаважанага па правах чалавека;
    • гарантыі права на юрыдычную дапамогу ў асобе прадстаўнікоў і адвакатаў у любы час.

    5. Мясцовае самакіраванне:

    • грамадзяне самі выбіраюць мясцовую ўладу, якая самастойная ў вырашэнні мясцовых праблем;
    • мясцовая ўлада справаздачыцца ў першую чаргу перад мясцовымі жыхарамі;
    • значная частка падаткаў напрамую паступае ў мясцовыя бюджэты.
    Апошнія навіны