• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра выстаўленую на таргі кватэру Сяргея: «Рэжым ужо апусціўся да марадзёрства і бандытызму»

    18 лютага, 2023

    Святлана Ціханоўская: «У гэтай кватэры мы з Сяргеем і нашымі дзецьмі правялі шмат добрых і радасных дзён. Як бы гэтыя людзі ні імкнуліся пазбавіць нас сям'і, каханні і памяці, у іх не атрымаецца – кожны момант шчасця застаецца з намі.

    Ну а рэжым ужо апусціўся да марадзёрства і бандытызму. Вось у што ператвараюцца палітыкі, якія страцілі легітымнасць: дзеля выжывання яны ідуць на ваенныя злачынствы, закрываюць нявінных людзей у турмы, адпраўляюць іх дзяцей у дзіцячыя дамы, крадуць маёмасць, грамяць дамы. Гэта не мае нічога агульнага з тым, якое жыццё заслугоўваюць беларусы – і якой стане будучыня нашага народа: мірнай, бяспечнай і абароненай гэтым законам.

    Да таго ж і мы, і суседзі, і ўсе навокал ведаюць, чый гэта дома. І калі гэтая кватэра дастанецца камусьці з рэжыму – уяўляю, як ім будзе жыць у гасцях у Сяргея Ціханоўскага». 

    Апошнія навіны