• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі

    02 сакавіка, 2021

    Сёння ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё. Яны абмеркавалі крызіс, што працягваецца ў Беларусі, і патэнцыйныя перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве на пляцоўцы АБСЕ – з магчымым удзелам іншых дзяржаўных інстытуцыяў.

    Лідарка дэмакратычнай Беларусі:

    – падкрэсліла, што беларускія пратэстоўцы змагаюцца за новыя свабодныя і справядлівыя выбары ў гэтым годзе пад міжнародным наглядам;

    – абмеркавала з Саўлі Ніінісцё будучыню адносін паміж дзвюма краінамі і патэнцыйнае супрацоўніцтва.

    Прэзідэнт Фінляндыі выказаў падтрымку Святлане Ціханоўскай у пошуку вырашэння крызісу праз перамовы.

    Апошнія навіны