• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 22 чэрвеня

    23 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Школьнікі і іх бацькі могуць скарыстацца дапамогай памочніка па адукацыі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці: знайсці месца ў школе ці дзіцячым садку, аформіць дакументы ва ўстановы адукацыі, паразмаўляць з кіраўніцтвам школы, дапамагчы ў канфліктных сітуацыях.
    • Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ ў сваім выступе на Форуме Каліноўскага адзначыла: «Давайце не будзем забывацца і пра свабодных духам беларусаў». Яна падтрымала народы Беларусі і Украіны ў барацьбе за свабоду, падкрэсліўшы неабходнасць з боку Захаду падтрымліваць беларусаў і ўкраінцаў не толькі словам.
    • Бацька і сын Кузнечыкі абвясцілі збор сродкаў. Яны амаль два гады жылі ў пасольстве і змаглі ўцячы з Беларусі. Бацьку і сыну трэба лячыць зрок, Уладзіслаў мае патрэбу ў анкалагічным абследаванні. Збор падтрымаць можна тут.
    • Святлана Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў бізнесу: «Я разумею, што беларускія прадпрымальнікі знаходзяцца на мінным полі. Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова. Я разумею, што гэта не тэма для абмеркавання ў каментарах – пішыце на пошту, якую мы запусцілі спецыяльна для пытанняў бізнесу: [email protected]».
    • Комік Слава Камісаранка праводзіць чарговы дабрачынны канцэрт «Беларусы супраць вайны» ў падтрымку Украіны. Ён адбудзецца 28 чэрвеня а 19:00, квіткі тут.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Чыжоўкі выйшлі на акцыю, каб перадаць прывітанне вольным беларусам Бараўлянаў.
    • Віцебскія партызаны не здаюцца і праводзяць акцыі супраць вайны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 21 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 21 чэрвеня: прапагандысты распавядаюць пра тое, як у «вызваленым» (насамрэч – практычна знішчаным) Марыупалі аднаўляе працу драмтэатр (які расійскія войскі разбамбілі).
    • «Беларускі Гаюн» расказвае, дзе армія РБ ладзіць фартыфікацыйныя збудаванні ўздоўж межаў з Украінай і краінамі ЕС.

    #інфармацыйныфронт

    • Яраслаў Раманчук і Уладзімір Астапенка адказалі на самыя актуальныя пытанні ў стрыме Анатоля Лябедзькі.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах у лічбах тлумачыць, чаго беларусам варты рэжым Лукашэнкі: фізічны аб'ём экспарту скараціўся на 42,5%, ВУП імкліва скарачаецца, санкцыі працуюць.
    • Экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна (на фота) распавяла блогу «Отражение» пра арышты, вайну ва Украіне, беларусаў і надзею на шчаслівы канец: «Яны паводзяць сябе подла. А я адчуваю, што маю рацыю».
    • «Честные люди» расказваюць, як наладзіць бацькам рахунак на YouTube: якія каналы прапаганды заблакаваць, на якія падпісаць, як канчаткова засцерагчы ад прапаганды.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны