• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўніцтва ў Бруселі, дапамога рэпрэсаваным, магчымы візіт на Кіпр: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Брусель

    15 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапарламента і Еўракамісіі, прэзідэнтам Фландрыі, міністрам замежных справаў Бельгіі, спікеркамі чэшскага, літоўскага, кіпрскага Парламентаў і дэпутатамі Еўрапарламента. Яна таксама сустрэлася з беларусамі Бруселя. Падчас візіту Ціханоўская выступіла ў прэстыжным экспертным цэнтры European Policy Center (EPC) і сустрэлася з рэдакцыяй выдання Politico. 

    Галоўныя вынікі візіту – коратка:

    – У Бруселі створаная Місія дэмакратычнай Беларусі, кіраваць якой прызначаны Уладзімір Астапенка. 

    – З прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай дамовіліся знайсці спецыяльны фармат адносінаў паміж Еўрапарламентам і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, правесці кампанію напісання лістоў палітвязням. Абмеркавалі магчымую кампанію па падтрымцы палітвязняў.

    – На сустрэчы з еўракамісара Оліверам Варгеліем абмеркавалі павелічэнне падтрымкі Еўрасаюза для беларускіх праваабаронцаў, незалежных медыяў, бізнесу і культуры на 2023 год.

    – Міністры Еўрасаюза запрасілі Святлану Ціханоўскую выступіць на Радзе міністраў ЕС 14 лістапада бягучага года. Таксама яны разглядзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі (у пакеце асобна ад Расіі). 

    – З дэпутатамі Еўрапарламента дамовіліся, што на паседжанні Еўранэста, якое адбудзецца ў Малдове, прадстаўляць Беларусь будзе дэлегацыя дэмакратычных сілаў, а не рэжымнага «парламента». Таксама дамовіліся правесці мерапрыемства ў падтрымку рэпрэсаваных прафсаюзаў і рабочых у межах Еўрапарламента.

    – Беларусь, прадстаўленая дэмакратычнымі сіламі, застанецца ў праграмах Усходняга партнёрства. Беларускія НДА будуць мець доступ да праграмаў падтрымкі.

    – Міністарка замежных справаў Бельгіі заявіла, што Бельгія працягне падтрымку незалежных медыяў у Беларусі. Абмеркавалі статус Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, а таксама супрацу бельгійскага ўрада з беларусамі на месцы. 

    – Спікерка парламента Кіпра запрасіла Ціханоўскую на Кіпр з афіцыйным візітам. Таксама яна разглядзіць магчымасць прыняць дзяцей з рэпрэсаваных сем'яў (як было зроблена ў Італіі і Нарвегіі) і закліча дэпутатаў кіпрскага Парламента браць палітвязняў пад апеку.

    «Гэта важны і своечасовы візіт. Я на кожнай сустрэчы казала пра палітвязняў – нельга дапусціць, каб пра іх забыліся», – пракаментавала свой візіт Ціханоўская.

    Апошнія навіны