• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі першага працоўнага дня візіту Святланы Ціханоўскай у Швецыю

    01 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме з новай прэм'ер-міністаркай Швецыі Магдаленай Андэрсан. Для Андэрсан сустрэча з Ціханоўскай стала першай міжнароднай на гэтай пасадзе.

    Прэм'ер-міністарка запэўніла, што Беларусь будзе знешнепалітычным прыярытэтам працы яе ўрада. Андэрсан і Ціханоўская абмеркавалі эфектыўнасць еўрапейскіх санкцый і што яшчэ можа зрабіць ЕС для вырашэння крызісу ў Беларусі. Яны таксама казалі пра павышэнне эфектыўнасці дапамогі для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама абмеркавалі абстаноўку і працу беларускіх дзяржаўных арганізацый у цяперашніх умовах.

    Акрамя гэтага, Святлана Ціханоўская афіцыйна запусціла групу сяброў Беларусі ў шведскім парламенце. Яна абмеркавала з дэпутатамі важнасць працы беларускай дыяспары, задзейнічанне механізмаў ПАРЕ, ПА АБСЕ для вырашэння крызісу, а таксама тое, як уплывае на сітуацыю ўнутры Беларусі адсутнасць дэмакратычнага/функцыянальнага парламента.

    Таксама Ціханоўская сустрэлася з членамі камітэта па міжнародных адносінах парламента Швецыі, якія прадстаўляюць розныя партыі. Яны абмеркавалі ўзмацненне санкцый супраць рэжыму, каб спыніць рэпрэсіі ў краіне і вызваліць палітвязняў; падрыхтоўку дэмакратычных сілаў да транзітнага перыяду ў Беларусі і будучых рэформаў, міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС.

    Увечары Святлана Ціханоўская разам з прэм'ер-міністаркай Андэрсан прыняла ўдзел у запісе апошняга эпізоду папулярнай скандынаўскай тэлепраграмы Skavlan у Стакгольме. Гасцямі перадачы з'яўляюцца топавыя сусветныя палітыкі, аўдыторыя складае 1,5 мільёна гледачоў.


    На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністарка Швецыі Магдалена Андэрсан

    Апошнія навіны